30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадоўжыла дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар да 31 снежня 2020 года ўключна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
"Унесена змяненне ў пастанову МАРГ ад 30 снежня 2019 года нумар 99 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн на цукар белы крышталічны" ў частцы ўстанаўлення тэрміну яго дзеяння на працягу 366 дзён", - расказалі ў прэс-службе.
Дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне на белы крышталічны цукар было ўведзена ў мэтах стабілізацыі работы цукровай галіны краіны з 1 студзеня бягучага года. Спачатку яно ўводзілася на 60 дзён, затым было прадоўжана да 90, а цяпер - да 366. Такім чынам, дзяржрэгуляванне будзе дзейнічаць да 31 снежня 2020 года ўключна.
Калегія ЕЭК узгадніла прадаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання.