30 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Малако магілёўскай "Бабулінай крынкі" ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Дамоўленасці аб гэтых пастаўках малака былі дасягнуты ў час узаемных візітаў губернатараў правінцыі Цзянсу і Магілёўскай вобласці ў верасні і лістападзе 2018 года. Пытанні рэалізацыі гэтых дамоўленасцей былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы 29 студзеня ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі прадстаўнікоў ААТ "Бабуліна крынка" і цзянсускіх кампаній Jiangsu Cereals, Oils & Foodstuffs і Suguo Supermarket.
Па выніках перагавораў, у якіх таксама прынялі ўдзел генеральны консул Валерый Мацэль і консул Максім Іоська, бакі дамовіліся аб накіраванні ў лютым у горад Нанкін (адміністрацыйны цэнтр правінцыі) першага кантэйнера пітнога стэрылізаванага малака "Бабулінай крынкі". Прадукцыю плануецца рэалізаваць праз гандлёвыя сеткі кампаніі Suguo Supermarket.