Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2016

Макей: Вартасны аб'ём экспарту пачаў расці ў апошнія месяцы

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вартасны аб'ём беларускага экспарту пачаў расці ў апошнія месяцы. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на рабочай нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія тры месяцы вартасныя аб'ёмы экспарту хоць і крыху (на $60-70 млн), але прырастаюць. Хацелася б, каб гэта была абнадзейлівая тэндэнцыя", - сказаў Уладзімір Макей.

Міністр адзначыў, што за студзень-май фізічны аб'ём экспарту вырас, аднак у вартасным выражэнні ўпаў. "Страта экспарту склала 19,2 працэнта. Больш за ўсё праселі пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, звадкаванага газу, калійных і азотных угнаенняў. Без уліку названых тавараў зніжэнне экспарту за пяць месяцаў склала 6,8 працэнта", - дадаў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі