Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2015

Макей абмеркаваў з экспертамі-палітолагамі Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах тэму дыялогу Беларусь - ЕС

31 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з групай экспертаў-палітолагаў Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адбыўся шырокі абмен меркаваннямі па пытаннях палітычнага дыялогу па лініі Беларусь - Еўрасаюз, удзелу Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", абмеркавана сітуацыя ў рэгіёне.

У час візіту эксперты таксама правялі сустрэчу з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Васілём Мацюшэўскім. Былі разгледжаны пытанні ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных утварэннях на еўразійскай прасторы, а таксама ўзаемадзеяння паміж Еўрасаюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам.

Сёння таксама адбудзецца сустрэча еўрапейскіх палітолагаў з членамі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі