Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2015

Макей і Шугля абмеркавалі перспектывы нарошчвання беларускага экспарту ў Цюмень

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 16 чэрвеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і ганаровага консула Беларусі ў Цюмені (Расійская Федэрацыя) Уладзіміра Шуглі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Цюменскай вобласці, перспектывы нарошчвання беларускага экспарту ў гэты расійскі рэгіён, а таксама магчымыя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Кансультацыйнага савета пры Міністэрстве замежных спраў па справах беларусаў замежжа.

У студзені-красавіку 2015 года тавараабарот Беларусі і Цюменскай вобласці склаў $1150,5 млн. Аснову экспарту ў рэгіён складаюць пастаўкі электрычных трансфарматараў, труб, трубак і профіляў бясшвовых з чорных металаў, шын, аўтамабіляў грузавых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі