5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння сустрэчу з прэзідэнтам групы кампаній
"Хіндуджа" Ракешам Гупта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС."У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў".
Група кампаній "Хіндуджа" (Hinduja Group) з'яўляецца адной з самых дыверсіфікаваных па сектарах дзейнасці. Кампаніі, якія ўваходзяць у холдынг, працуюць у 100 краінах свету ў 12 галінах. Акцыі шасці кампаній холдынга маюць абарачэнне на міжнародных біржах. Агульная колькасць занятых - больш за 70 тыс. чалавек. Гадавы даход у 2012 годзе склаў $25 млрд. З 1979 года штаб-кватэра холдынга размешчана ў Лондане. Ключавымі сферамі дзейнасці кампаній холдынга з'яўляюцца машынабудаванне, нафтахімія, банкаўская справа, энергетыка, інфармацыйныя тэхналогіі, нерухомая маёмасць і будаўніцтва.