24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вырабляецца больш за 5 млн т цэменту ў год. Аб гэтым расказаў намеснік генеральнага дырэктара холдынга БЦК па знешнеэканамічнай дзейнасці Вячаслаў Галавацкі на міжнародным форуме "Беларускі цэмент - аснова поспеху", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Вячаслава Галавацкага, вытворчая магутнасць трох асноўных цэментных заводаў холдынга "Беларуская цэментная кампанія" складае 5,2 млн т прадукцыі ў год. Магутнасць Беларускага цэментнага завода складае 2,1 млн т, ААТ "Крычаўцэментнашыфер" - 1,5 млн т і ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" - 1,6 млн т. "Наша асноўная задача - задавальняць патрэбнасці ўнутранага рынку, якая складае каля 2,8 млн т цэменту ў год. Астатняе мы пастаўляем у Расійскую Федэрацыю", - адзначыў ён.
Вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў БЦК па сухіх будаўнічых сумесях складаюць 80 тыс. т у год, па сценавых блоках з ячэістага бетону - 1,03 млн куб.м, а па сілікатнай цэгле - 112,7 млн умоўных адзінак.