Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Врс 2017

Магчымасці заняцца сваёй справай без рэгістрацыі ІП пашыраць у Беларусі

15 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Магчымасці заняцца сваёй справай без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пашыраць у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падтрымаў адпаведны праект указа "Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб", які абмяркоўваўся на рабочай сустрэчы Прэзідэнта з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект указа прадугледжвае пашырэнне пераліку відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры ўмове выплаты адзінага падатку. Дакумент уваходзіць у пакет заканадаўчых актаў, якія рыхтуюцца ў рамках развіцця прадпрымальніцтва і стымулявання дзелавой актыўнасці насельніцтва.

Як паведаміў Сяргей Налівайка па выніках даклада, кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанаваныя новаўвядзенні. Цяпер у Падатковым кодэксе ўжо ёсць 18 відаў дзейнасці, па якіх фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць самыя простыя віды дзейнасці заяўным чынам.

"Гэта значыць дзве ўмовы павінны выконвацца: падача заявы, рэгістрацыя ў падатковых органах і выплата падаткаў. Гэта такія віды дзейнасці, як гандаль да 5 дзён на працягу месяца або аказанне нейкіх самых простых паслуг, як і дапамога ў вядзенні сельскай гаспадаркі. Там мінімальныя стаўкі, якія вызначаюцца і зацвярджаюцца абласнымі Саветамі або Мінскім гарадскім саветам, - расказаў міністр. - Такіх 18 відаў дзейнасці. Яны ўжо ёсць. У дадатак да іх гэтым праектам указа прапануецца яшчэ 12 відаў дзейнасці. Лічу, што гэта той напрамак, па якім трэба ісці з пункту гледжання вывядзення бізнесу з ценю".

Сяргей Налівайка не выключыў, што з цягам часу такіх відаў дзейнасці стане яшчэ больш. "Не выключана, што гэты пералік будзе пашырацца. Тое, што ён не закрыты, - гэта дакладна", - сказаў ён.

Як стала вядома БЕЛТА, пералік плануецца пашырыць за кошт такіх відаў дзейнасці, як рэалізацыя самастойна прыгатаваных грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месц для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, муроўцы печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг у сферы камп'ютарнага праграмавання і кансультавання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, цырульніцкія і касметычныя паслугі.

Выданне ўказа створыць дадатковыя ўмовы для павышэння самазанятасці насельніцтва, уключэння яго ў эканамічную дзейнасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі