Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2015

Магчымасці гандлёвага супрацоўніцтва з Беларуссю будуць прэзентаваны ў 2016 годзе ў Марсэлі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю будуць прэзентаваны ў 2016 годзе ў Марсэлі. Такая дамоўленасць дасягнута на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з віцэ-мэрам Марсэля Дзідзье Паракянам і віцэ-прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Марсэля і рэгіёна Праванс Луі Алоцыа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Плануецца, што да ўдзелу ў прэзентацыі будуць запрошаны прадстаўнікі бізнесу не толькі Марсэля, але і ўсяго рэгіэёна, дадалі ў прэс-службе.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і рэгіёна Праванс у эканамічнай і культурнай сферах. Павел Латушка прадставіў інфармацыю аб дзейнасці пасольства па развіцці двухбаковых адносін з рэгіёнамі Францыі ў сферы эканомікі і культуры. У час сустрэчы ў мэрыі дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў Марсэлі Дзён беларускага кіно.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі