28 лістапада, Баку /БЕЛТА - Trend/. Новыя магазіны беларускіх тавараў плануецца адкрыць у Азербайджане. Аб гэтым ішла размова ў час наведвання намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам першага магазіна беларускіх тавараў у Баку.
Магазін карыстаецца вялікай папулярнасцю ў пакупнікоў, у выніку чаго разглядаецца пытанне пашырэння сеткі. У прыватнасці, магазіны беларускіх тавараў плануецца адкрыць у рэгіёнах Азербайджана - Гянджы, Нахчыване і іншых гарадах.
У магазіне прадстаўлена прадукцыя мясных, малочных і іншых прадпрыемстваў Беларусі. Было адзначана, што прамыя пастаўкі з беларускіх прадпрыемстваў экалагічна чыстых прадуктаў гарантуюць адсутнасць падробак і няякасных тавараў.