9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны чацвёрты кілават электраэнергіі ў Беларусі выпрацоўваецца Лукомскай ДРЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.
Як інфармуе "Віцебскэнерга", за 11 месяцаў аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі на ДРЭС перавысіў 9 млрд кВт.гадз. Гэта самая магутная станцыя ў краіне.
Лукомская ДРЭС прайшла паэтапнае абнаўленне вытворчых фондаў: мадэрнізаваны энергаблокі, укаранёна сістэма аўтаматычнага рэгулявання іх магутнасці і частаты, устаноўлена высокаэфектыўнае абсталяванне, выкананы работы па пашырэнні рэгуліровачнага дыяпазону блокаў для забеспячэння работы ва ўмовах функцыянавання БелАЭС.
У канцы 2020 года на станцыі завяршылася маштабная рэканструкцыя сістэмы цеплазабеспячэння з устаноўкай дадатковай цеплакрыніцы з газамазутнымі паравымі катламі і двух вадагрэйных электракатлоў. Як адзначылі ў прэс-службе Мінэнерга, работы на станцыі прадаўжаюцца. Цяпер на ДРЭС ідзе будаўніцтва пікава-рэзервовай энергакрыніцы на базе газатурбінных установак магутнасцю 150 МВт.