13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ, якім зацверджана справаздача Нацыянальнага банка за 2019 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам у 2019 годзе дзейнасць Нацыянальнага банка была накіравана на захаванне асновы для збалансаванага і ўстойлівага развіцця эканомікі Беларусі шляхам падтрымання цэнавай і фінансавай стабільнасці.
Дасягнута асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі - абмежаванне інфляцыі, якая склала 4,7 працэнта (пры прагнозным параметры не больш як 5 працэнтаў).
Забяспечана эфектыўнае функцыянаванне банкаўскага сектара, захаванне высокай даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце, а таксама даступнасць крэдытаў у беларускіх рублях.