24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць важным аператыўна завяршыць фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у сферы прамысловасці бакі плануюць прадоўжыць канкрэтную работу па рэалізацыі сумесных імпартазамяшчальных праектаў у мікраэлектроніцы, машынабудаванні, станкабудаванні, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. "Інакш кажучы, у напрамках, якія забяспечваюць дасягненне мэт тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі нашых дзяржаў. Усе рашэнні мы з вамі, Уладзімір Уладзіміравіч, прынялі. Урады павінны ў сціслыя тэрміны іх рэалізаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Перш за ўсё неабходна аператыўна завяршыць фарміраванне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Ад гэтага выйграюць абодва бакі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
У сувязі з гэтым ён адзначыў, што многія канвееры на прадпрыемствах Беларусі і Расіі працуюць на кампанентах адзін аднаго. "На заканадаўчым узроўні не павінна быць ніякіх ахоўных мер ад сваіх партнёраў. Абараняцца, як мы дамовіліся, трэба ад тых, хто ўвёў супраць нас санкцыі. І ад тых, хто не садзейнічае развіццю эканомік дзвюх дзяржаў", - сказаў Прэзідэнт.