17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускай эканоміцы няма нейкага шарлатанства, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас шарлатанства ў эканоміцы няма, мы лічым кожную капейку", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Калі дазволіць шарлатаніць і некаму набіваць кішэні, то людзі на прадпрыемствах застануцца без работы.
"Як складваецца сёння ў эканоміцы сітуацыя, так мы і жывём. Хоць калі ўзяць у цэлым сацыяльны пакет, то мы абсалютна не горш жывём, чым іншыя", - адзначыў Прэзідэнт.
"Мы не скінулі праблемы на плечы людзей. Калі падняць зарплату і скінуць на іх і ЖКП, і адукацыю, і ахову здароўя, то людзі не выцягнуць. Мы на гэта пайсці не можам", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.