Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2015

Лукашэнка выступае супраць неабдуманых і навязаных звонку структурных рэформ у Беларусі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае супраць неабдуманых і навязаных звонку структурных рэформ у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што "занадта шмат сёння гавораць і пішуць аб рэформах, аб структурных рэформах". Пры гэтым ніхто не гаворыць, што менавіта яны сабой уяўляюць, звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Калі хтосьці за рэформы, то будзьце сумленнымі і скажыце, што трэба зламаць палітычны лад, дзяржаўнае ўладкаванне Беларусі, трэба раздзяліць, разрэзаць дзяржаўную народную ўласнасць і раздаць, - сказаў Прэзідэнт. - На гэтыя рэформы нас штурхаюць, і за гэтыя рэформы хтосьці сёння ў свеце гатовы шмат заплаціць".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў прыхільнікаў рэформ сумленна сказаць, што яны прадугледжваюць павышэнне пенсійнага ўзросту, увядзенне платнай медыцыны, адукацыі і гэтак далей.

Прэзідэнт упэўнены, што трэба задацца пытаннем, ці патрэбны краіне такія рэформы. Такія пераўтварэнні правялі ўжо ў суседніх Расіі, Украіне. Ён заклікаў вучыцца на чужых памылках. "Яны паспрабавалі, паспыталі гэтых рэформ - і што? - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. - Што дрэннага ў той сістэме, якую мы стварылі?". Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб поспехах, якія былі дасягнуты ў сацыяльнай сферы, у тым ліку ў ахове здароўя, адукацыі.

Кіраўнік дзяржавы таксама выступіў супраць таго, каб увесці прыватную ўласнасць на зямлю і раздаць яе фермерам. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты крок немэтазгодны, паколькі сельская гаспадарка (і аб гэтым сведчыць вопыт еўрапейскіх краін) мае патрэбу ў падтрымцы дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі