21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў за ўвядзенне самых строгіх мер за нявыплату падаткаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Капітальная задача для ўсіх прысутных - унясіце самыя строгія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні. Унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе - аплот дэмакратыі. Там падаткаабкладанне рэгулюецца строга, і за нявыплату падаткаў там шалёныя тэрміны. А ў нас цэлыя галіны адыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім", - адзначыў Прэзідэнт.
У развіццё тэмы Аляксандр Лукашэнка выказаўся і аб зарплатах у канвертах. Ён падкрэсліў, што за такія парушэнні таксама павінна быць вельмі сур'ёзная адказнасць.
"Прыміце гэта да выканання неадкладна", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.