Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Снж 2017

Лукашэнка: Вучоным-медыкам неабходна больш актыўна асвойваць новыя тэхналогіі

13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Вучоным-медыкам неабходна больш актыўна асвойваць новыя тэхналогіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вучоным-медыкам неабходна больш актыўна асвойваць новыя тэхналогіі, распрацоўваць і ўкараняць сучасныя скрынінгавыя праграмы, працаваць над патанненнем прадастаўляемых медыцынскіх паслуг", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, важнейшай задачай, якая стаіць перад медыцынскай навукай, з'яўляецца паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі. Нягледзячы на дасягненні ў гэтай сферы, застаецца нявырашаным шэраг праблем. "На жаль, для лячэння некаторых захворванняў беларусы вымушаны ехаць за мяжу. Па-ранейшаму ёсць пытанні да дыягностыкі, даступнасці і кошту складаных аперацый, прафілактычных мерапрыемстваў", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі