26 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Цяжкія задачы ў эканоміцы можна вырашыць, толькі аб'яднаўшыся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам незалежнасць вельмі танна дасталася: усе народы ваявалі, сёння ваюе наша брацкая Украіна. Нам нельга дапусціць таго, каб ваяваць. Мы народ міралюбівы. Напэўна, Бог перад намі паставіў гэтыя цяжкія задачы, каб мы адчувалі, што такое незалежнасць. Пераадолець усё гэта мы можам, толькі аб'яднаўшыся. І, дзякуй богу, галоўны напрамак нашай барацьбы за незалежнасць праходзіць праз эканоміку - не ў ваеннай сферы, не ў палітычнай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Таму, падкрэсліў Прэзідэнт, неабходна паскоранымі тэмпамі займацца развіццём эканомікі, і навука тут павінна быць галоўным складнікам. "Таму чакайце вельмі сур'ёзнага націску з майго боку ў сферы навукі. Нам не патрэбна проста навука, якая нават калі і не за бюджэтныя грошы жыве, то проста існуе. Нам патрэбна эфектыўная навука для вытворчасці", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.