Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Сак 2021

Лукашэнка: трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння

Лукашэнка: трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіля Герасімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба звяртаць увагу на цэнаўтварэнне не толькі адносна тавараў штодзённага попыту. "Мы павінны іх бачыць. Гэта ж нядобра, што мы там 60 пазіцый узялі пад кантроль. Ведаеце, малако ўзялі пад кантроль, будзем прытрымлівацца. А вось масла - няхай расце любымі тэмпамі цана? - акрэсліў пытанне кіраўнік дзяржавы. - А што, нашы людзі масла не ўжываюць? Таму і тут трэба паглядаць на цэнаўтварэнне. Трэба выпрацаваць у глабальным плане палітыку цэнаўтварэння, каб гэта нармальна выглядала, каб не рэтраградамі нейкімі былі. Каб сапраўды дэфіцыт не стварыць, але і каб людзі бачылі, што няма неабгрунтаванага росту цэн".

"Людзі добра ўсё разумеюць. У Беларусі кожны разумее, што такое цэны і цэнаўтварэнне. Таму разумна, без перагібаў мы павінны падысці да гэтага пытання", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, КДК у пытанні кантролю над цэнаўтварэннем, вядома, не павінен бегчы наперадзе прафсаюзаў, дэпутатаў, МАРГ. "Але ўсё ж такі нейкую канцэптуальную ролю вы павінны адыгрываць. Вы павінны аналізаваць і бачыць, што трэба прымаць у плане цэнаўтварэння", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі