Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2016

Лукашэнка: Рэгіёны, якія зведалі радыяцыйную атаку, удалося ператварыць у зоны дзелавой актыўнасці

26 красавіка, Ельск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія рэгіёны, якія зведалі радыяцыйную атаку, удалося ператварыць у зоны дзелавой актыўнасці. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на фінальным канцэрце творчага марафону "Адраджэнне" ў Ельску, прысвечанага 30-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут рэалізуюцца важныя інвестыцыйныя праекты, усё больш упэўнена становіцца на ногі прадпрымальніцтва, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Праблемныя рэгіёны нам удалося ператварыць у зоны дзелавой актыўнасці".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння толькі ў пацярпелых раёнах Гомельскай вобласці дзейнічаюць больш за 2 тыс. прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. А 20-36 працэнтаў паступленняў у бюджэт гэтых раёнаў фарміруюць менавіта прыватныя структуры.

Дэмаграфічная сітуацыя ў чарнобыльскіх раёнах стала лепшай, нараджальнасць няўхільна расце, а смяротнасць зніжаецца. "Як мне сказаў сёння губернатар Гомельшчыны Уладзімір Дворнік, на 2-3 працэнты прырост нараджальнасці тут (у пацярпелых рэгіёнах. - Заўвага БЕЛТА) вышэйшы, чым у вобласці. Значыць, можна тут жыць. Значыць, людзі вырашылі тут жыць. Мы ж сілай нікога не ўтрымліваем", - падкрэсліў беларускі лідар.

Па мэтавых дзяржпраграмах у пацярпелых раёнах праведзена сістэмная работа па дэзактывацыі, узведзена мноства ачышчальных збудаванняў, пракладзены тысячы кіламетраў газаправодаў, водаправодных сетак і каналізацыі, сучасных дарог. Акрамя таго, пабудавана амаль 100 тыс. дамоў і кватэр, каля 500 аб'ектаў сацыяльнага прызначэння: школ, дзіцячых садоў, медцэнтраў, спартыўных збудаванняў. "У гэтай пяцігодцы мы поўнасцю газіфікуем раённыя цэнтры і аграгарадкі, а таксама буйныя населеныя пункты, якія маюць перспектыву развіцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Вельмі важна, на думку Прэзідэнта, і тое, што не забыта духоўная сфера. У старажытных самабытных гарадах і вёсках беражліва захоўваюцца культурныя традыцыі, унікальныя абрады і народныя рамёствы.

"Цяпер мы ўжо ставім задачу не проста адрадзіць абпаленыя Чарнобылем рэгіёны, а забяспечыць іх далейшае развіццё. Пры гэтым не маем намеру адступаць ад той палітыкі, што праводзілі да гэтага часу ў адносінах да людзей, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях. У мінулай пяцігодцы мной было прынята рашэнне аб перадачы ўсіх "чарнобыльскіх" грошай на месцы ў распараджэнне мясцовых органаў улады і людзей", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт дадаў, што такое ж рашэнне прынята і на бягучую пяцігодку, каб улада на месцах разам з народам сама думала, куды ўкладваць гэтыя сродкі: у газіфікацыю, будаўніцтва дарог або добраўпарадкаванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі