Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2024

Лукашэнка расказаў аб планах па стварэнні ў Беларусі хай-тэк-інкубатараў

Лукашэнка расказаў аб планах па стварэнні ў Беларусі хай-тэк-інкубатараў

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі задумваюцца над тым, каб стварыць на базе спецыялізаваных ВНУ хай-тэк-інкубатары - цэнтры прагрэсіўнай думкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю ў фармаце "Адкрыты мікрафон" у БДУІР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перад інжынернай галіной краіны стаяць самыя амбіцыйныя задачы, яе развіццё - стратэгічны напрамак, які вызначыць будучыню Беларусі. Паколькі цяпер трэба будзе ў паскораным фармаце правесці навукова-тэхнічную рэвалюцыю. "Мы не можам спыніцца, тым больш адстаць. Я вобразна часту кажу: спынімся - за намі ідуць, нас проста затопчуць", - заўважыў ён.

Таму, як запэўніў Прэзідэнт, дзяржава прадоўжыць укладваць значныя сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных напрамкаў: робататэхніку, нанаэлектроніку, складаныя саманавучальныя сістэмы і іншыя.

"Цяпер задумваем стварыць на базе спецыялізаваных ВНУ хай-тэк-інкубатары - цэнтры прагрэсіўнай думкі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для такіх, як вы - мэтанакіраваных маладых людзей з вачамі, якія гараць, свежымі ідэямі, нестандартным поглядам на вырашэнне навуковых і прыкладных задач". Такі праект, паводле слоў Прэзідэнта, павінен рэалізаваць БДУІР, а дзяржава са свайго боку акажа неабходную падтрымку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі