Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2024

Лукашэнка прапануе знізіць здабычу калійных угнаенняў

Лукашэнка прапануе знізіць здабычу калійных угнаенняў

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе знізіць здабычу калійных угнаенняў. Такую заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў, узгадняючы назначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ "Беларуськалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я прасіў бы цябе прапрацаваць (я не ставіў гэту задачу раней) пытанне, з кім гэта трэба (асабліва з расіянамі), па здабычы. Я такіх цэн наогул не памятаю ў гісторыі: вельмі нізкія цэны на калійныя ўгнаенні, хоць праца шахцёраў няпростая. Можа, нам з расіянамі перагаварыць, параіцца і працэнтаў на 10, магчыма, 11, знізіць здабычу калійных угнаенняў. Не тое што дэфіцыт на рынку з'явіцца, а ўсе зразумеюць, што гэта дарагая прадукцыя і за яе трэба плаціць адпаведныя сродкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што да гэтага пытання падыходзілі ўжо, праўда, вельмі даўно. "Трэба перагаварыць з вытворцамі калійных угнаенняў аб зніжэнні вытворчасці. Чаго за бясцэнак, амаль па сабекошце, а тое і ніжэй часам прадаваць гэты прадукт? Парайся, потым даложыш, прымем адпаведнае рашэнне. Але я схільны да таго, што нам працэнтаў на 10 (можа, больш) трэба знізіць вытворчасць. Галоўнае, каб не пацярпелі людзі: каб своечасова плацілі заработную плату і гэтак далей. Прапрацуй гэта пытанне", - даручыў Прэзідэнт новаму кіраўніку "Беларуськалія".

У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на ўнутраным рынку ўгнаенні (калійныя, фосфарныя, азотныя) у хуткім часе могуць пачаць прадаваць фактычна па сабекошце. "Так, мінеральныя ўгнаенні ў нас пад санкцыямі. Дык давайце праз прадукты харчавання прададзім іх на рынку", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Іншымі словамі, улады хочуць нарасціць вытворчасць прадуктаў харчавання, а, як вядома, беларускія прадукты харчавання карыстаюцца вялікім попытам за мяжой. "І на суседнім рынку, і Кітай сёння гатовы ўжываць, ды і іншыя. Давайце нарэшце ўнясём дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў, каб атрымаць большы ўраджай у раслінаводстве і, адпаведна, у жывёлагадоўлі атрымаць больш малака і мяса і прадаць іх", - адзначыў Прэзідэнт.

Ураду даручана прапрацаваць гэтыя пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі