20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў стварыць у Афрыцы магутны сэрвісны цэнтр па абслугоўванні беларускай тэхнікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва прапанаваў падрыхтаваць дарожную карту развіцця двухбаковых адносін, а таксама прапрацаваць пытанне стварэння магутнага сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні тэхнікі - адзінага для беларускіх прадпрыемстваў.
Месцам размяшчэння такога цэнтра можа стаць Зімбабвэ, працаваць ён будзе на некалькі краін рэгіёна. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прапанаваў арганізаваць у Беларусі навучанне для спецыялістаў з Зімбабвэ, якія будуць працаваць на тэхніцы, што пастаўляецца туды.