1 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Праект па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з'яўляецца адкрытым для ўсіх партнёраў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка ў інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая (ССTV), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт звярнуў увагу на той факт, што да гэтага праекта могуць далучацца і іншыя партнёры. "Пры стварэнні гэтага прамысловага кластара важна не дапусціць з'яўлення нейкіх раздзяляльных бар'ераў. Мы гэта ўлічвалі першапачаткова. Наш праект адкрыты для ўсіх і не накіраваны супраць каго б там ні было, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Веліч гэтага праекта - у вялікай ідэі аб'яднання (эканамічнага, гандлёвага), а следам за гэтым абавязкова прыйдзе аб'яднанне культур і людзей".
Цэнтральнае тэлебачанне Кітая - буйнейшая дзяржаўная тэлекампанія, якая ажыццяўляе вяшчанне з 1958 года.