Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Чэр 2020

Лукашэнка пра "Беларуськалій": у свой час прапаноўвалі прадаць яго, але я рады, што мы гэтага не зрабілі

Лукашэнка пра
Фота з архiва

26 чэрвеня, Салігорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. "Беларуськалій" - гэта нацыянальны здабытак, гордасць, адзін са стаўпоў беларускага экспарту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У свой час мне прапаноўвалі прадаць яго. Вы гэта помніце. Але я рады, што мы гэтага не зрабілі. Я тады ўстанавіў забаронную цану - $35 млрд, вядома, нам ніхто не мог заплаціць. Цана была жорсткая - хочаце, купляйце, 50 працэнтаў - папалам дзяліце, купляйце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт задаў рытарычнае пытанне, навошта прадаваць гэта прадпрыемства, калі яно функцыянуе нармальна, выконвае ўсе пастаўленыя задачы.

"Было няпроста. Людзі старэйшыя помняць, як нашы гарнякі "пешшу па бездарожжы крочылі на сталiцу". Помніце, і каструлямі барабанілі, і талеркамі. Я тады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, - успомніў кіраўнік дзяржавы. - А не хапала шмат чаго, калі я сутыкнуўся з гэтым пытаннем. Але, як сказаў губернатар, мы працу, занятасць і зарплату паставілі тады ў аснову нашай палітыкі. Хоць і зарплату не было з чаго плаціць".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час прадпрыемства было фактычна падзелена на сферы ўплыву, дзе розныя групы мелі долю і гандлявамі на міжнародных рынках, тым самым канкурыруючы адзін з адным і збіваючы цану. "Здаецца і прадавалі калійную соль, а грошай не было. Першае рашэнне, якое я тады прыняў, - жалезабетонна настаяў на тым, каб усё, што здабывае ваша прадпрыемства, прадавалася па адным канале. Гэта было маё першае знаёмства з вашымі праблемамі", - расказаў Прэзідэнт.

Потым яшчэ шмат чаго было зроблена для развіцця прадпрыемства, у тым ліку па лініі імпартазамяшчэння, укаранення айчынных тэхналогій і абсталявання. Калійную галіну будуць развіваць і ў далейшым, у прыватнасці новыя радовішчы, а гэта ў сваю чаргу дае імпульс бліжэйшым населеным пунктам.

"Усе нашы "альтэрнатыўшчыкі" крычаць: "Пераменаў, пераменаў!" Зразумела, перамены заўсёды патрэбны, але ніхто не кажа, якія перамены. Зарплата будзе вялікай, але ніхто не кажа, за кошт чаго. Але я вам павінен сказаць шчыра: я - дзяржаўнік, я не належу да людзей, якія гатовы сёння на кавалкі парэзаць і падзяліць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларусі людзі хочуць жыць справядліва. І калі зрабіць наадварот, то будзе бяда, якая прывядзе да "майдана". "Нельга нахіляць людзей, каб яны страцілі ўсякую надзею", - адзначыў беларускі лідар.

Аналагічны падыход, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, і ў адносінах да іншых вялікіх, вядомых у свеце прадпрыемстваў, напрыклад, такіх як БЕЛАЗ. "Гэта велізарнае дасягненне і гонар краіны - рабіць такую тэхніку", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі