Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2022

Лукашэнка: планы абароны Беларусі распрацаваны, у бліжэйшы час з Расіі перакінуць дадатковае ўзбраенне

Лукашэнка: планы абароны Беларусі распрацаваны, у бліжэйшы час з Расіі перакінуць дадатковае ўзбраенне

c27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Планы абароны Беларусі распрацаваны, і ў бліжэйшы час з Расіі перакінуць дадатковае ўзбраенне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, войскі знаходзяцца ў казармах у месцах сваёй дыслакацыі, але пры неабходнасці гатовы на працягу некалькіх гадзін адказаць на магчымыя выклікі і нанесці непрымальны ўрон праціўніку.

"Мы паводзім сябе вельмі карэктна і акуратна. Нават у гэты востры перыяд, разумеючы, што яны там канцэнтруюцца (замежныя войскі на сумежных з Беларуссю тэрыторыях. - Заўвага БЕЛТА), мы не вывелі з месцаў пастаяннай дыслакацыі нашы войскі. Яны як знаходзіліся ў казармах, так і знаходзяцца. Але гатовы на працягу трох гадзін выйсці па камандзе. Я такую каманду не аддаваў, і няма ў гэтым такой неабходнасці", - сказаў Прэзідэнт.

"Але планы абароны Беларусі распрацаваны. У бліжэйшы час (мы ўжо ведаем, якая нам патрэбна дадатковая тэхніка) мы з Пуціным дамовімся і з Расіі перакінем сюды дадаткова адпаведнае ўзбраенне, якое можа нанесці такі ўрон непрымальны, што ні палякам, ні літоўцам ваяваць з намі не захочацца", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі