Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2021

Лукашэнка патрабуе навесці парадак у дзейнасці ІП і самазанятых

Лукашэнка патрабуе навесці парадак у дзейнасці ІП і самазанятых

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У парадак дня мерапрыемства ўключаны прапановы ўрада па рэгуляванні базавых форм прадпрымальніцкай дзейнасці - індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. Прэзідэнт падкрэсліў, што неаднаразова звяртаў увагу на неабходнасць навядзення парадку ў гэтай сферы. У першую чаргу выпрацаваць дакладную сістэму, хто адносіцца да катэгорыі індывідуальных прадпрымальнікаў, чым яны будуць займацца, якія падаткі будуць плаціць. Цяперашні стан гэтай сферы дзейнасці кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў: "У нас хутка будзе індывідуальных прадпрымальнікаў 12 мільёнаў! У нас народу столькі няма! Мы стварылі каласальны афшор, дзе людзі нічога не плацяць, а ўжо ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі - ад журналістаў (прыкладаў мора) да чыноўнікаў".

Акрамя таго, Прэзідэнт нагадаў аб сваім патрабаванні разабрацца з выплатамі зарплаты ў канвертах. "Сістэма павінна працаваць так, каб нават якой-небудзь перадумовы для выплаты зарплат у канвертах не было, - падкрэсліў ён. - Ведаю, што ў гэтым плане ідзе актыўная работа, але я хачу, каб бізнесмены, прадпрымальнікі мяне пачулі, што мала потым не падасца і крыўдзіцца потым не трэба. Ухіленне ад падаткаў і ценявы абарот у сферы гандлю і паслуг недапушчальны".

Разам з тым магчымы і падатковыя паслабленні для асобных катэгорый самазанятых грамадзян, лічыць кіраўнік дзяржавы. "Нельга задушыць ініцыятыву людзей ні ў якім разе. Людзі хочуць працаваць, зарабляць. Таленавіты чалавек піша карціны, пляце кошыкі або робіць тое, што робяць адзінкі ў нашай краіне. Такіх людзей трэба заўсёды падтрымліваць і ў плане паслабленняў падатковага заканадаўства, каб людзі плацілі проста зусім невялікія падаткі і займаліся сваім рамяством, рамесніцтвам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ўраду ўсё яшчэ раз узважыць, разам з парламентарыямі, профільнымі ведамствамі і мясцовымі органамі ўлады комплексна прапрацаваць усе аспекты. "Да гэтай тэмы трэба падысці максімальна адказна, прааналізаваць усе рызыкі - для занятасці, напаўняльнасці бюджэту і сітуацыі ў рэгіёнах. Калі спатрэбяцца глабальныя змяненні ў заканадаўстве, то неабходна намеціць этапы яго рэфармавання", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі