Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Крс 2015

Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму кіравання дзяржактывамі і прадпрыемствамі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму кіравання дзяржаўнымі актывамі і прадпрыемствамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў вызначаецца эфектыўнасцю кіравання імі. Калі мы аператыўна не ўдасканалім сваю сістэму кіравання дзяржаўнымі актывамі і прадпрыемствамі, то і далей будзем прайграваць у барацьбе за рынкі. І гэты пройгрыш будзе толькі павялічвацца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ураду неабходна ўнесці пакет нарматыўных дакументаў аб падзеле функцый дзяржавы як уласніка і як рэгулятара, а таксама аб сістэме кіравання прадпрыемствамі з улікам сучаснага сусветнага вопыту.

Прэзідэнт канстатаваў, што кожны павінен займацца сваёй справай і даваць вынік: урад кіраваць эканомікай у цэлым, міністры - галінамі, губернатары - рэгіёнамі, дырэктары - прадпрыемствамі. Міністэрствы павінны заняцца галіновым рэгуляваннем: удасканальваць заканадаўства, распрацоўваць тэхналагічныя стандарты, забяспечваць спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу, роўныя правы для ўсіх форм уласнасці. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная асоба, якая адказвае за прадпрыемства, - гэта дырэктар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі