Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Крс 2019

Лукашэнка патрабуе ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі

Лукашэнка патрабуе ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, запатрабаваў ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для стрымлівання росту цэн патрабую ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі. У асобных манапольных галінах ёсць спробы дыктаваць свае цэны і тарыфы, таму жорстка спыняйце цэнавую змову, выраўноўвайце ўмовы, адмяняйце ўсялякія індывідуальныя льготы, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Камітэту дзяржаўнага кантролю, прафсаюзам і іншым упаўнаважаным дзяржорганам - строга сачыць за тым, каб закон не парушаўся. Прымаць неабходныя меры без дадатковых даручэнняў Прэзідэнта. Рашэнні павінны быць сацыяльна адказнымі".

Даходы насельніцтва, іх рост застаюцца ў ліку прыярытэтных дзяржаўных задач. У асобных катэгорый работнікаў навукі, адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва ў мінулым годзе вырасла заработная плата. Але, як паказваюць звароты, людзей усё яшчэ непакояць перспектывы яе далейшага росту. Асаблівая ўвага - нізкааплатным катэгорыям работнікаў.

"Урад абавязаны забяспечыць суадносіны сярэдняй заработнай платы ў бюджэтнай сферы і сярэдняй па краіне на ўзроўні не ніжэйшым за 80 працэнтаў", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што прыкладны ўзровень сярэдняй заработнай платы ў памеры $500 дасягнуты. "Добра, калі некалі ў нас будзе $1000, пры той сацыяльнай абароненасці, якая існуе ў краіне. Але гэта задача не толькі і не столькі дзяржавы, колькі самога чалавека, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, дзе яны працуюць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы стварылі гэты мінімум ($500. - Заўвага. БЕЛТА). Але за ім засталіся нізкааплатныя слаі. Сацыяльныя работнікі, нянькі, выхавальнікі ў дзіцячых садах і іншыя катэгорыі. Стаіць задача - іх падцягнуць у заработнай плаце. Тыя, хто мае ўжо $500-600, няхай далей рухаюцца самі. Выхавальнік у дзіцячым садзе дадаткова нідзе не заробіць. Гэта мы павінны мець на ўвазе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі