Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліп 2016

Лукашэнка паставіў задачу ў разы нарасціць тавараабарот з Грузіяй

12 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу дасягнуць тавараабароту з Грузіяй $200 млн пры ўзроўні $45 млн па выніках 2015 года. Аб гэтым паведаміў журналістам Міхаіл Мятлікаў, які назначаны паслом Беларусі ў Грузіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнтам пастаўлена задача выйсці на тавараабарот $200 млн. Мы плануем у пачатку верасня правесці поўнамаштабную нацыянальную выстаўку Беларусі на "Экспа Джорджыя" ў Тбілісі. Інтарэс вялікі ёсць у грузінскага бізнесу", - сказаў Міхаіл Мятлікаў. У час маючага адбыцца форуму будуць, у прыватнасці, прэзентаваны магчымасці Беларусі ў сферы ІТ-тэхналогій.

Гаворачы аб цяперашнім тавараабароце, Міхаіл Мятлікаў адзначыў яго збалансаванасць. Па выніках першых чатырох месяцаў 2016 года тэмп росту экспарту склаў 126 працэнтаў.

Беларуска-грузінскія эканамічныя адносіны будуюцца па многіх таварных пазіцыях. З беларускага боку гэта пашырэнне экспарту ў галіне машынабудавання, нафтахімічнай прадукцыі. "У перспектыве ў нас адкрыццё зборачных вытворчасцей трактарнага завода, "Магілёўліфтмаша". Думаю, у нас з'явяцца і сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі. Грузія сёння пастаўляе нам шмат фруктаў, агародніны. Гэта той крытычны імпарт, якога ў нас няма. Глыбокая перапрацоўка ўнутры Беларусі з улікам існуючых плошчаў дасць магчымасць нам выходзіць і на іншыя рынкі краін Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначыў пасол.

Яшчэ адна перспектыўная сфера для развіцця супрацоўніцтва - фармацэўтыка. Міхаіл Мятлікаў прывёў даныя, згодна з якімі зарэгістраваны ўжо дзве сотні беларускіх фармацэўтычных сродкаў, якія пачынаюць пастаўляцца і пастаўляюцца ў Грузію.

Акрамя таго, Беларусь актыўна развівае экспарт у Грузію транспартных паслуг, яго аб'ём дасягнуў $14 млн.

Міхаіл Мятлікаў таксама расказаў, што на першым этапе трэба будзе вырашыць пытанне з пошукам памяшкання для пасольства, паколькі беларускае дыппрадстаўніцтва ў Грузіі толькі адкрываецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі