Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2017

Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчальнасці навязвання бізнесу паслуг падатковых кансультантаў

22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Навязвання бізнесу паслуг падатковых кансультантаў быць не павінна. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу перасцерагчы падатковыя органы: не ўздумайце перакладваць сваю работу на падатковых кансультантаў або навязваць бізнесу іх паслугі. Кіраўнік прадпрыемства павінен сам вырашаць, ці трэба яму звяртацца да падатковага пасрэдніка", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ўказ аб падатковым кансультаванні прадугледжвае ўвядзенне прафесійнага інстытута пасрэднікаў паміж прадпрымальнікамі і падатковымі органамі. Гэтыя асобы, акрамя кансультавання, змогуць аказваць паслугі па вядзенні бухгалтарскага і падатковага ўліку.

"За якасць сваіх паслуг кансультанты адказваюць сваёй маёмасцю. Пракансультаваў не так - раскашэльвайся або аддай кватэру. Гэта было маё патрабаванне. Нам не патрэбны пасрэднікі, якія ні за што не адказваюць. Не дай бог, заўтра пойдзе хваля з падатковых органаў у пасрэднікі. Прадугледжана, каб гэтага не адбылося", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі