Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Новыя гасцініцы ў Беларусі будуць будавацца з улікам акупнасці

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя гасцініцы ў Беларусі будуць будавацца з улікам іх акупнасці. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гасцініц не хапае хутчэй у рэгіёнах, а не ў сталіцы. "Павольна мы рухаемся і ў плане будаўніцтва гасцініц. Але не скажу, што ў нас інвестыцыйны бум у гэтым плане... Будаваць будзем, але толькі ў тых рэгіёнах, дзе адчуваем акупнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На акупнасць у першую чаргу звяртаюць увагу і патэнцыяльныя інвестары. Напрыклад, учора ў Астраўцы адкрылася гасцініца, пабудаваная турэцкім інвестарам. Блізкасць да будуемай атамнай станцыі і высокія тэмпы развіцця раёна дадуць магчымасць акупіць гэты праект даволі хутка, канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Мінску спецыяльна да Еўрапейскіх гульняў-2019 гасцініцы будавацца не будуць. "Перажывём гэты бум - задзейнічаем студэнцкія інтэрнаты, як гэта было на чэмпіянаце свету па хакеі. Пабудуем гасцініцы - а што потым? Іх жа трэба запоўніць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пакуль у сталіцы ёсць некаторыя цяжкасці з загрузкай гасцініц, дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі