5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна абараніць беларускага вытворцу веласіпедаў на сваім рынку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з работнікамі мотавелазавода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што айчынны вытворца цяпер займае каля трэці веласіпеднага рынку ў Беларусі. За бліжэйшую пяцігодку гэту долю трэба павялічыць да 50-60 працэнтаў, а затым развіваць далей, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Нам трэба свой рынак заняць. Як гэта зрабіць - гэта справа ўрада, - сказаў Прэзідэнт. - А так атрымліваецца, мы прадаём недзе гэтыя веласіпеды, а ў Беларусі ўсяго 30 працэнтаў".