3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не
хацеў бы, каб замест паўнацэннай вытворчасці МАЗ пачаў выконваць функцыю падсобнага цэха. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Напрыклад, МАЗ. Я не супраць, давайце скааперуемся (з расіянамі. - Заўвага БЕЛТА), адзіны рынак і гэтай далей. Цана - добра, гатовы прадаць танна, аб'яднаць МАЗ і КамАЗ. Але я баюся, каб з МАЗа ён не ператварыўся ў нейкі цэх, дзе будуць гайкі рабіць, - прызнаўся Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўжо гэту гаечную вытворчасць на МАЗе прайшлі, у тым ліку з немцамі, калі я стаў Прэзідэнтам. Мы прайшлі і не хочам, каб замест МАЗа заўтра дыскі штампавалі або гайкі з балтамі круцілі".
Паводле слоў Прэзідэнта, ён загадзя паспрабаваў удакладніць у партнёраў, колькі грошай яны плануюць укласці ў развіццё гэтага прадпрыемства, аднак выразнага адказу не атрымаў. "Што я няправільна зрабіў? Я паставіў перад імі пытанні - мадэрнізацыя, пашырэнне вытворчасці, новыя рынкі, інвесціраванне і цана прадпрыемства. І яшчэ сказаў: майце на ўвазе, наступны эфект - вы мне павінны паказаць, што ў бюджэт больш паступіла грошай ад гэтага прадпрыемства і людзей вы не выкінулі на вуліцу, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Яны не прынялі мае ўмовы. Дык я штосьці новае вынайшаў, штосьці невыканальнае перад імі паставіў?"
"Не хачу нагнятаць абстаноўку, але вы павінны разумець: мы выжывем. Я ў гэтым проста ўпэўнены. Але калі мы разыдземся, калі паміж намі ўзнікне вось гэта бездань, яе потым засыпаць, выраўнаваць спатрэбяцца дзесяцігоддзі. І Пуціна не будзе, і Лукашэнкі не будзе, і мы пакінем у спадчыну нашым дзецям і ўнукам гэта няшчасце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.