Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2021

Лукашэнка на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі: настаў час выпрацаваць арыентаваны на практыку сумесны лічбавы парадак дня

Лукашэнка на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі: настаў час выпрацаваць арыентаваны на практыку сумесны лічбавы парадак дня

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Настаў час выпрацаваць сумесны лічбавы парадак дня, арыентаваны на практыку. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на пленарным пасяджэнні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што ў гэтай сферы ўзаемадзеянне дзвюх краін якраз адстае.

"Добрай падмогай для рэалізацыі такога парадку дня павінны быць праграмы Саюзнай дзяржавы, - перакананы Прэзідэнт. - Большасць з іх дазваляе нам ствараць і тыражаваць высокатэхналагічныя матэрыялы і вытворчасці. Тым больш што супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх вучоных па лініі акадэмічнай навукі інтэнсіўна развіваецца".

Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "Мы пашыраем узаемадзеянне ў даследаванні космасу, разам ствараем высокапрадукцыйныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі, нанаматэрыялы, працуем над праблемамі медыцыны і маем добрыя вынікі ў гэтых галінах. Эфектыўна супрацоўнічае з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук, што яшчэ раз даказвае паспяховасць прамых кантактаў з рэгіёнамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі