Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Лют 2023

Лукашэнка: мы хочам пабудаваць порт у Марманску і выкарыстоўваць Паўночны марскі шлях

Лукашэнка: мы хочам пабудаваць порт у Марманску і выкарыстоўваць Паўночны марскі шлях

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачала пастаўляць свае тавары праз расійскія парты, гэты фармат супрацоўніцтва будзе пашырацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з замежнымі і беларускімі журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь нацэлена развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Далёкім Усходам. "Рыбу мы ўжо будзем у Беларусі перапрацоўваць і прадаваць. І ўсе астатнія багацці, якія там ёсць", - сказаў ён.

Бакі таксама працуюць над запускам сумесных вытворчасцей. "Прымор'е вельмі зацікаўлена ў нашых тэхналогіях", - адзначыў Прэзідэнт.

"Самае галоўнае, важнае для нас: мы пачалі працаваць праз вашы парты. Вар'яты ў Літве, Латвіі пазакрывалі свае парты ва ўрон сабе, у Адэсу таксама нас не пускаюць ужо (вайна ідзе), хаця мы маглі б там грузіць збожжа. А ў вас мы пачынаем працаваць з усходніх партоў. Хочам пабудаваць порт у Мурманску і па Паўночным марскім шляху будзем да вас дабірацца са сваімі таварамі. Такія былі задумы, яны пачалі рэалізоўвацца. Але гэта толькі пачатак", - дадаў беларускі лідар.

Журналісты з Далёкага Усходу пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці не плануюць у Беларусі запусціць турыстычныя маршруты ў Прыморскі край і, у прыватнасці, яго адміністрацыйны цэнтр Уладзівасток. Прэзідэнт адказаў, што абмяркоўваў гэту тэму з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам. Адпаведныя даручэнні прапрацаваць пытанне былі дадзены абодвум урадам. Закраналася супрацоўніцтва з Далёкім Усходам у сферы турызму і ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Для беларусаў вялікая была б цікавасць, нягледзячы на адлегласць. Вельмі цікавы край. Мы гатовы. Я думаю, урады ўнясуць ці нават прымуць канкрэтныя рашэнні для таго, каб мы ляталі да вас, а вы больш ляталі да нас. Я абсалютна гэта падтрымліваю. Прэзідэнт Расіі падтрымаў. Усё будзе залежаць, як хутка расійскі ўрад прыме адпаведнае рашэнне. Мы імгненна гатовы да гэтага", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі