Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліп 2024

Лукашэнка: мы "кінулі якар" у Расіі і Кітаі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з ЕС і не забываць пра далёкую дугу

Лукашэнка: мы

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Кітай - традыцыйныя партнёры Беларусі, але трэба знаходзіць шляхі супрацоўніцтва і з краінамі Еўрапейскага саюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы асноўныя два партнёры - Расія і Кітай. Гэта нашы традыцыйныя партнёры. Гэта наш "якар". Мы заякарыліся. І калі хтосьці думае, што "вось мы пойдзем з Расіі і Кітая, заўтра нас прымуць з распасцёртымі рукамі", - глупства поўнае. Так, мы невялікая экспартная эканоміка. Але трэба разумець, што гэта мільярды долараў. Канкурэнцыя сур'ёзная, і з нашымі таварамі нас нідзе ніхто асабліва не чакае. Таму Расія і Кітай, асабліва Расія, - гэта наш традыцыйны рынак. Эканоміка - тут нікуды не дзенешся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь паспяхова развівае адносіны і з іншымі дружалюбнымі краінамі, не страчваюцца кантакты з Еўрапейскім саюзам. "Гэта нашы суседзі - Еўрапейскі саюз. З імі трэба знайсці шляхі супрацоўніцтва. Калі ім  трэба штосьці купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку - гэта ўзаемавыгадны інтарэс, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Як палітыкі не справабалі б узвесці бар'еры, калі бізнесу трэба, ён знойдзе шляхі для таго, каб прабіцца на тыя ці іншыя рынкі".

У час нарады Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на супрацоўніцтве і з краінамі далёкай дугі: Азіі, Афрыкі, Паўднёвай і Лацінскай Амерыкі. "Мы дамаўляліся аб тым, што яйкі ў адзін кошык класці ні ў якім выпадку нельга. Чым больш кошыкаў, тым лепш. Таму вырысавалася далёкая дуга", - нагадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння ўжо ніхто не аспрэчвае - за Афрыкай будучыня. І на гэтым кантыненце ў Беларусі ёсць некалькі кропак апоры: на поўдні - гэта Зімбабвэ і Мазамбік. "Яны нас ведаюць, яны нас цэняць і гатовы з намі працаваць", - заявіў Прэзідэнт.

На заходнім узбярэжжы Афрыкі ў Беларусі таксама ёсць партнёры, напрыклад, Экватарыяльная Гвінея і Нігерыя. Не так даўно, дарэчы, Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з першай лэдзі Нігерыі. Гэта краіна вельмі зацікаўлена развіваць адносіны з Беларуссю.

"У нас традыцыйныя цудоўныя адносіны з Егіптам, Алжырам", - расказаў кіраўнік дзяржавы аб партнёрах у паўночнай частцы Афрыкі.

Добра ведаюць Беларусь і на Блізкім Усходзе, у краінах Азіі, ды і ў іншых рэгіёнах. Так, аднавіліся гандлёва-эканамічныя сувязі з краінамі Лацінскай Амерыкі. Нядаўна ўрадавая дэлегацыя Беларусі наведала Венесуэлу, Нікарагуа і Кубу. "Добра, што вы гэту задуму рэалізавалі. Стаўленне да нас там нядрэннае, - адзначыў Прэзідэнт. - Нам трэба больш актыўнымі быць у напрамку Бразіліі. Вялікая краіна, уплывовая ў палітычных адносінах, і ім трэба тое, што мы хочам прадаць".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва адкрывае цалкам унікальныя магчымасці па прасоўванні прамысловай прадукцыі ў краіны ШАС. "І трэба шырока развіваць і гэтыя напрамкі, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - Гэта дадатковае акно ў гэтыя краіны".

Акрамя непасрэднага продажу прамысловай прадукцыі, Прэзідэнт асобна закрануў тэму стварэння сэрвісных цэнтраў і навучання персаналу. Без гэтага, падкрэсліў ён, нельга выбудоўваць доўгатэрміновыя эканамічныя сувязі. "Навучанне і сэрвісныя цэнтры, а потым лакалізацыя, стварэнне ўласных вытворчасцей - гэта ўнікальная магчымасць прыйсці ў далёкія рэгіёны сур'ёзна і надоўга. Тым больш у іх ёсць што прапанаваць беларусам", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі