Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2020

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час пабываць на вытворчасцях ахоўных сродкаў

Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час пабываць на вытворчасцях ахоўных сродкаў

13 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час пабываць на вытворчасцях ахоўных сродкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы даручыў кіраўніку Адміністрацыі падрыхтаваць пералік прадпрыемстваў, якія выпускаюць сродкі аховы і якія могуць гэтым займацца. "Я знайду час пабываць там, дзе палічу патрэбным. І спытаю, ці круглыя суткі яны працуюць і шыюць маскі, - сказаў Прэзідэнт. - Цяпер маскі і іншае - бахілы, акуляры, шчыткі - каштуюць вялікіх грошай. Цэны падскочылі".

"Нам сёння прапануюць ужо розныя краіны: і гэта ў нас купіце, і гэта, і гэта... А мы тое, што можам зрабіць самі і грошы пакінуць у сябе ў краіне, у тры разы даражэй пачынаем купляць за яе межамі. Я маю на ўвазе сродкі аховы: маскі, рэспіратары і гэтак далей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з гэтым Прэзідэнт заклікаў людзей падыходзіць да ўсяго ўзважана, у тым ліку да выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы. "Слухайце, мы ўжо таксама перагнулі з гэтымі маскамі. Я ўчора праехаў па Мінскай вобласці. Еду сам за рулём. Людзі выходзяць з вёскі ў поле. І ідзе чалавек: адзін (вецер такі, надвор'е цяпер добрае сухое) і маска на твары, - падзяліўся назіраннямі кіраўнік дзяржавы. - Здымі маску, падыхай свежым паветрам. Ну калі ты ў горадзе, дзе вялікая колькасць людзей, надзень і хадзі гадзіну-другую. А навошта паміж вёскамі ідзе ў поле ў гэтай масцы. Мы ўжо людзей перанапружылі. Ад чаго абароніць маска ў полі?"

Як расказаў па выніках нарады кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, на пасяджэнні пастаўлены канкрэтныя задачы па далейшым развіцці сістэмы аховы здароўя, канкрэтна вызначана тактыка дзеянняў. "Сітуацыя кантралюемая, стабільная", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт паставіў канкрэтныя задачы па далейшым дааснашчэнні медустаноў і сістэмы фармацыі індывідуальнымі сродкамі аховы, антысептыкамі. "Канкрэтныя задачы пастаўлены перад вытворцамі Беларусі, лёгкай прамысловасцю. Аб'ёмы (вытворчасці. - Заўвага БЕЛТА) неабходна штодзённа нарошчваць, каб задавольваць патрэбнасці як медустаноў, так і аптэчнай сферы", - расказаў кіраўнік Адміністрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі