Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Чэр 2015

Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя на працягу 2016 могуць падвоіць тавараабарот

4 чэрвеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя на працягу 2016 года могуць падвоіць тавараабарот. Такое меркаванне ён выказаў сёння, выступаючы на адкрыцці беларуска-індыйскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Індыя з'яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з ёй актыўна развіваецца і дае пазітыўныя вынікі.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў устойлівыя тэндэнцыі да росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для патэнцыялу краін узровень гандлю зусім невялікі.

"Таму нам трэба, і ў ходзе гэтага форуму ў тым ліку, дамовіцца аб тым, каб гэты тавараабарот на працягу ўжо наступнага года можна было падвоіць. І для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае", - перакананы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у эканамічных адносінах Беларусі і Індыі намеціўся паступовы пераход ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, у чым зацікаўлены абодва бакі. У Індыі адкрыты прадстаўніцтвы буйных беларускіх прадпрыемстваў. Прапрацоўваецца магчымасць стварэння сумесных зборачных вытворчасцей. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разглядаюцца пытанні ўдзелу Беларусі ў мадэрнізацыі індыйскіх нафта- і вуглездабыўной магутнасцей.

"Патэнцыял нашых краін дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі