Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2018

Лукашэнка лічыць неабходным паступова адмаўляцца ад пластыкавай тары

Лукашэнка лічыць неабходным паступова адмаўляцца ад пластыкавай тары

20 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным паступова адмаўляцца ад выкарыстання пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў пачаць гэту работу з бутэлек для вады. "Нам трэба адыходзіць ад поліэтылену, спачатку хаця б для разліву вады. У нас дастаткова вытворчасці шклянога посуду. І не трэба труціць людзей. Упэўнены, што ў вялікіх і малых начальнікаў ужо вадзічка ў шкле. У свеце пайшла тэндэнцыя вызваляцца да поліэтылену і больш арыентавацца на экалагічна чыстую тару. Гэта задача для вас", - сказаў Прэзідэнт.

Важнай тэмай Аляксандр Лукашэнка назваў збор, перапрацоўку і пахаванне цвёрдых бытавых адходаў. "Магутнасцей адзінага палігона хопіць гады на тры-чатыры. Неабходны кардынальныя сучасныя экалагічныя рашэнні. У адваротным выпадку нам пагражае тое, што вакол горада-героя Мінска з'явяцца дзясяткі гор. Толькі мы не ведаем, што з імі рабіць, такія горы нам не патрэбны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з перапрацоўкі смецця можна атрымліваць немалы даход, і гэта бачна на прыкладзе адпаведнага прадпрыемства ў Брэсце. "Яшчэ важней - гэта вельмі дрэннае наша стаўленне да перапрацоўкі другаснай сыравіны. Па-мойму, у Швейцарыі ўсё шкло вырабляецца з адходаў гэтага ж шкла. Усё ідзе ў перапрацоўку", - прывёў прыклад беларускі лідар.

Ён лічыць, што дрэнна арганізавана работа з насельніцтвам, толкам не функцыянуе сістэма раздзельнага збору адходаў. У выніку перапрацоўваецца ўсяго 17 працэнтаў, а павінна не менш за палову або хаця б за 30 працэнтаў на першым этапе. "Гэта выключна арганізацыйныя пытанні, і вялікіх сродкаў тут не патрэбна. Проста трэба навесці парадак", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі