Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Чэр 2021

Лукашэнка: кожны губернатар павінен "падарыць" беларускаму народу значны інвестпраект

Лукашэнка: кожны губернатар павінен

24 чэрвеня, Свіслацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Кожны губернатар павінен "падарыць" беларускаму народу значны інвестыцыйны праект. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў, што перад урадам і губернатарамі пастаўлена задача вызначыцца з кропкамі росту як у раёнах, так і ў цэлым па абласцях. "Гэта значыць, кожны губернатар павінен дастаць і пакласці народу "ў падарунак" значны інвестыцыйны праект на працягу пяці гадоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У Гродзенскай вобласці намечана будаўніцтва новага азотнага камбіната. Але гэты праект па сваіх маштабах і значэнні кіраўнік дзяржавы назваў хутчэй агульнарэспубліканскім. "Гэта будзе значны праект, але губернатар павінен падумаць пра яшчэ адзін, сярэдні праект, менавіта асабісты, можна сказаць, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Старшыні райвыканкамаў павінны падумаць, што яны пакінуць пасля сябе, аб'ект, якім вы будзеце ганарыцца".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі