24 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Эканамічная кааперацыя павінна стаць магістральным напрамкам узаемадзеяння ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на саміце кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У рамках ШАС акумуляваны каласальны эканамічны патэнцыял. Да таго ж з уваходжаннем у арганізацыю такіх краін, як Індыя і Пакістан, яго маштабы яшчэ больш узрастуць", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мэтам эканамічнага развіцця павінна служыць рэалізацыя сумесных маштабных праектаў і значны імпульс можа надаць стварэнне фінансавага інстытута Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва для іх фінансавання. "У сярэднетэрміновай перспектыве на базе такой банкаўскай структуры можна было б стварыць механізм узаемаразлікаў у нацыянальных валютах. Гэта ў значнай меры дапамагло б вырашыць праблему залежнасці дзяржаў ад амерыканскага долара", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.