29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць асаблівую ўвагу развіццю ў Беларусі малога і сярэдняга бізнесу. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўмовы адкрыцця, вядзення і закрыцця бізнесу павінны быць простыя і зразумелыя, прычым не на паперы, а на справе. "Ураду разам з прадпрымальнікамі неабходна прасачыць увесь ланцужок ад адкрыцця да ліквідацыі бізнесу. Паглядзіце з пункту гледжання разумнага сэнсу і ў разы скараціце колькасць дакументаў, справаздач, узгадненняў, статыстыкі на ўсіх узроўнях і этапах. Асаблівую ўвагу ўдзяліце развіццю малога і сярэдняга бізнесу. Гэта аснова працвітання любой эканомікі і стабільнасці дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.