7 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць сур'ёзны запас нафты і паліва на непрадбачаныя выпадкі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На непрадбачаныя выпадкі неабходна ствараць сур'ёзны запас сыравіны (як нафты, так і паліва), які дасць магчымасць не парушаць работу галін і не перапыняць тэхналагічныя працэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Перад прадстаўнікамі ўрада і кіраўнікамі рэгіёнаў Прэзідэнт паставіў шэраг пытанняў, у тым ліку адносна наяўнасці магутнасцей для захоўвання нафты і запасаў нафтапрадуктаў і як іх можна нарасціць.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, каб усе ўзятыя на сябе абавязацельствы па прыняцці на захоўванне нафтапрадуктаў строга выконваліся. "Стэнаграма вядзецца. І не дай бог, нехта скажа, што можа прыняць паўмільёна тон нафтапрадуктаў і (у выніку. - Заўвага БЕЛТА) не прыме на захоўванне, ужо крыўдуйце самі на сябе", - сказаў ён.
"Мы гэта не скрываем. Сёння нафта танная, трэба купіць яе, вырабіць нафтапрадукты і стварыць пэўны запас. Які гэта будзе запас, па выніках нарады мы павінны добра разумець", - рэзюмаваў беларускі лідар.