Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2019

Лукашэнка даручыў распрацаваць праграму па забеспячэнні поўнай перапрацоўкі драўняных рэсурсаў

Лукашэнка даручыў распрацаваць праграму па забеспячэнні поўнай перапрацоўкі драўняных рэсурсаў

16 жніўня, Старадарожскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць у краіне праграму па ўключэнні ў абарот нізкаякаснай дзелавой драўніны. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы Старадарожскі доследны лясгас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стаіць задача перапрацоўваць увесь драўняны рэсурс. Яе неабходна рэалізаваць у асноўным на працягу бліжэйшых трох гадоў. Размова ідзе пра драўніну, якая не можа выкарыстоўвацца на іншыя патрэбы, акрамя як вытворчасць шчэпак і паліўных пелет.  Гэта рэнтабельна як з пункту гледжання павышэння ўзроўню выкарыстання мясцовых паліўных рэсурсаў, так і ў якасці экспартнага складніка. Попыт на паліўныя пелеты за мяжой даволі высокі.

"Толькі гэты, будучы год, яшчэ 2021-ы. Усё! Мы ўвяжам патрэбнасці на ўзроўні краіны. І вы павінны спланаваць, каб на канец 2022 года ўсё перапрацоўвалі. Гэта галоўнае пытанне. І мы павінны на наступную пяцігодку спланаваць такім чынам, каб перапрацоўвалі ўсё, каб не было буралому. Гэта наша найвялікшае багацце (лес. - Заўвага БЕЛТА), дадзенае богам. Усё павінны перапрацаваць. Што не атрымліваецца ацыліндраваць і іншае - трэба ў пелеты і прадаць", - запатрабаваў беларускі лідар.

"Мы ўжо некалі падышлі да пытання, што рабіць у лесе, як яго перапрацаваць, каб не згніло. Трэба выпрацаваць дакладную праграму з улікам існуючых ведаў. І за пяць гадоў вы павінны вырашыць усе пытанні ў лесе, каб было па-гаспадарску. Гэта праграма павінна быць напружаная", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, назіраецца дадатная тэндэнцыя ў частцы павелічэння колькасці лесу. Нараўне з гэтым Беларусь закранула праблема ўсыхання асобных участкаў лесу пад уздзеяннем караеда. "Па бягучым годзе сітуацыя выпраўляецца. Па стане на гэты час у два разы менш плошчы з усохлымі пасадкамі", - адзначыў міністр.

Прэзідэнт звярнуў увагу на неабходнасць рацыянальнага выкарыстання ўбраных у выніку санітарнай высечкі дрэў.

У частцы развіцця перапрацоўкі нізкаякаснай дзелавой драўніны цяпер у краіне вядзецца работа па будаўніцтве і мадэрнізацыі безадходных дрэваапрацоўчых вытворчасцей у розных рэгіёнах Беларусі. "Ужо рэалізуецца праграма па будаўніцтве шасці пелетных заводаў. Яны вырашаюць праблему выкарыстання нізкаякаснай драўніны. У першым паўгоддзі наступнага года ўсе ўжо будуць працаваць. Мы ставім задачу ўжо да канца года атрымліваць першыя пелеты з некаторых заводаў", - расказаў Віталь Дрожжа.

Ён таксама далажыў, што аб'ём вытворчасці паліўных пелет у бліжэйшай перспектыве будзе як мінімум падвоены. "Гэта практычна на 100 працэнтаў экспартна арыентаваная прадукцыя з высокай дабаўленай вартасцю", - адзначыў міністр.

"Гэта першы этап - гэтыя шэсць заводаў. Калі мы бачым, што гэтага мала, а перспектыва добрая і Еўропа купіць, то не трэба цягнуць з другім этапам. Трэба займацца і далей, патанняць абсталяванне ў тым ліку", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з работай Старадарожскага доследнага лясгаса. Прэзідэнту прадэманстравалі мясцовую прадукцыю, пачынаючы ад бярозавага соку, ягад і грыбоў, мёду, заканчваючы паліўнымі пелетамі і піламатэрыяламі. Займаецца лясгас і вырошчваннем саджанцаў дрэў і дэкаратыўных раслін для азелянення тэрыторый. Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць гэтага напрамку, асабліва з улікам, што 2020 год стане апошнім у трохгодцы Года малой радзімы. "Гэта тое, што нам трэба. Лес- гэта святое", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт прадэгуставаў атрыманы ў лясгасе мёд. Яму таксама падарылі скрыню мясцовага мёду ў сотах. Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым расказаў, што рэгулярна ўжывае ў ежу гэты прадукт: "Мёд у мяне заўсёды на стале".

Акрамя таго, Прэзідэнт наведаў цэх перапрацоўкі драўніны, азнаёміўся з тэхналагічным працэсам.

У адпаведнасці з дзяржпраграмай "Беларускі лес" на 2016-2020 гады важнейшымі мэтавымі паказчыкамі, што характарызуюць дзейнасць арганізацый галіны, з'яўляюцца лясістасць, нарыхтоўка драўніны на 1 га лясных зямель і энергазберажэнне. Штогод выконваюцца ўсе паказчыкі праграмы.

Лясістасць тэрыторыі ў цэлым па краіне - 39,8 працэнта. Сярэдні запас лясных пасадак склаў 206,7 куб.м на 1 га. Доля сяўбы і пасадкі лясных культур на генетыка-селекцыйнай аснове ў агульнай плошчы лесааднаўлення і лесаразвядзення - 52 працэнты. Аб'ём нарыхтоўкі драўніны з 1 га лясных зямель склаў 3,28 куб.м. Штогод выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве лясных дарог у аб'ёме не меншым за 100 км.
 
За апошнія 5 гадоў дасягнута дадатная дынаміка ляснога фонду краіны. Павялічыліся плошча лесу, агульны запас драўніны на пні, у тым ліку спелых і перастойных пасадак. Палепшыліся асноўныя колькасныя і якасныя паказчыкі лесу. У краіне таксама створана эфектыўная арганізацыя структуры кіравання аховай лесу ад пажараў. Якасць вядзення лясной гаспадаркі паказвае амаль стапрацэнтную наяўнасць сертыфікаваных лясоў па міжнароднай (FSC) і еўрапейскай (PEFC) сістэмах сертыфікацыі, што з'яўляецца адным з максімальных рэзультатаў у Еўропе.

Агульны аб'ём нарыхтоўкі ліквіднай драўніны ў Беларусі ў 2018 годзе склаў 28,6 млн куб.м.
 
Што датычыцца эканомікі лясной гаспадаркі, то ў 2019 годзе выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) прагназуецца ў суме Br1050 млн (194,7 працэнта да ўзроўню 2015 года). Чысты прыбытак у 2019 годзе складзе не менш як Br40,9 млн (378,5 працэнта). Сярэднямесячная зарплата работнікаў галіны ў бягучым годзе прагназуецца ў памеры не меншым за Br1016 (181,1 працэнта).

У 2018 годзе арганізацыямі Мінлясгаса экспартавана лесапрадукцыі на $140,6 млн. Пры гэтым калі ў 2018 годзе не экспартаваўся круглы лес, то ў 2015-м яго доля ў экспарце складала 51 працэнт. Экспарт у мінулым годзе ажыццяўляўся больш як у 25 краін свету.

Важным складнікам эканомікі лясной гаспадаркі з'яўляецца дрэваапрацоўчая дзейнасць. Цяпер у сістэме Мінлясгаса функцыянуюць 88 дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Штогод павялічваюцца аб'ёмы рэалізацыі прадукцыі дрэваапрацоўкі.

Акрамя таго, у сістэме Мінлясгаса ажыццяўляецца вядзенне паляўнічай гаспадаркі на тэрыторыі 74 лясгасаў. У 2019 годзе паступленні ад гэтага віду дзейнасці чакаюцца ў памеры Br5 500 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі