Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2020

Лукашэнка даручыў прадоўжыць аснашчэнне медустаноў краіны тамографамі "Адані"

Лукашэнка даручыў прадоўжыць аснашчэнне медустаноў краіны тамографамі

20 сакавіка, Мінскі раён /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры наведванні інавацыйнага прадпрыемства "Адані" пазітыўна ацаніў вырабленыя імі камп'ютарныя тамографы і даручыў прадоўжыць аснашчэнне медустаноў краіны гэтымі апаратамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым годзе кампанія паставіла па заказе Міністэрства аховы здароўя сем камп'ютарных тамографаў у розныя рэгіёны краіны, выйграўшы тэндар - яна прапанавала цану ўдвая меншую, чым у замежных вытворцаў. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся характарыстыкамі навінкі і па выніку даручыў кіраўніку "Адані" ўзяць пад асабісты кантроль аснашчэнне такімі апаратамі медустаноў па ўсёй краіне. "Вазьмі на кантроль забеспячэнне медустаноў апаратамі аналагічнага класа ўласнай вытворчасці, - сказаў Прэзідэнт. - Галоўнае - ты свой, ты на месцы і гэта танней".

Як далажыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, цяпер абмяркоўваецца магчымасць таго, каб кампанія "Адані" ўзяла пад цэнтралізаванае сэрвіснае абслугоўванне ўсю сваю тэхніку, якая цяпер працуе ў медустановах (толькі рэнтген-апаратаў па краіне амаль 850). Гэта дасць магчымасць сэканоміць час і выключыць доўгі прастой абсталявання.

Абмяркоўвалася таксама тэма правядзення тэндарных закупак для патрэб аховы здароўя. Прэзідэнт падкрэсліў эфектыўнасць гэтай працэдуры, паколькі "спаборніцтва павінна быць". Магчымы прамыя пастаўкі, калі айчынны вытворца прапануе выгадную цану. "Але тады трэба не пра сваю кішэнь клапаціцца, а па-гаспадарску шукаць, як танней купіць якасны тавар", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі