Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Сак 2020

Лукашэнка даручыў наладзіць у краіне вытворчасць рэспіратараў

Лукашэнка даручыў наладзіць у краіне вытворчасць рэспіратараў

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне даручыў наладзіць вытворчасць рэспіратараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне хапае ахоўных касцюмаў, масак і сродкаў дэзынфекцыі. Аднак не наладжана вытворчасць рэспіратараў.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік спецыяльна прынёс на нараду гэты сродак аховы і паказаў яго Прэзідэнту. Кіраўнік дзяржавы ў сваю чаргу запатрабаваў перадаць гэты ўзор ва ўрад і даручыў за тыдзень наладзіць у Беларусі вытворчасць рэспіратараў.

"Хвалімся ўсюды - ІТ-краіна, а гэтыя няшчасныя рэспіратары не можам вырабіць. Каб за тыдзень урад прыняў рашэнне, дзе будзе вырабляць. Не праблема станок набыць, - заявіў Прэзідэнт. - Нядобра, што ў Беларусі іх няма. Яны нам спатрэбяцца заўсёды".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі