13 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па імпартазамяшчэнні на харчовым рынку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на II З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба актывізаваць работу па імпартазамяшчэнні на беларускім харчовым рынку. Доля некаторых завозных прадуктаў харчавання ў рознічным гандлі застаецца неапраўдана высокай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў Мінсельгасхарчу сумесна з профільнымі арганізацыямі Нацыянальнай акадэміі навук вырашыць гэту задачу ў бліжэйшы час.