Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2023

Лукашэнка даручыў аграрыям і вучоным распрацаваць эфектыўную тэхналогію ўзнаўлення БРЖ

Лукашэнка даручыў аграрыям і вучоным распрацаваць эфектыўную тэхналогію ўзнаўлення БРЖ

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аграрыям і вучоным распрацаваць эфектыўную тэхналогію ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вяртаючыся да тэмы буйной рагатай жывёлы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць пытанне з узнаўленнем статка. "Павышэнне прадукцыйнасці павінна быць забяспечана ў тым ліку за кошт сістэмнай селекцыйна-племянной работы. Вучоныя лічаць, што эфектыўнае ўзнаўленне можа быць пры нараджэнні 95 цялят на 100 кароў. І калі ў 90-м годзе ў Беларусі гэты паказчык трымаўся на ўзроўні 90 цялят, то ў апошнія гады мы атрымліваем толькі 72-75 цялят на 100 кароў. Ды і тых зберагчы не можам. Вось і зніжаецца пагалоўе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Не ведаю, чаго не хапае нашым губернатарам. Тэхналогій узнаўлення? Дык у краіне створана цэлая сетка племянной службы пад патранатам Мінсельгасхарча. Я думаю, што новаму міністру трэба скааперавацца з Акадэміяй навук, распрацаваць і ўкараніць эфектыўную і даступную тэхналогію. Павялічвайце племянны статак. Нядобра, што да гэтага часу застаюцца не ўкамплектаванымі жывёлай пабудаваныя і рэканструяваныя фермы. Асобныя - ужо больш за 5 гадоў, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Комплексы пабудавалі, а 5 гадоў не можам укамплектаваць. Гэта што такое?"

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што ні адна жывёла не зможа быць прадукцыйнай і рэалізаваць генетычны патэнцыял без паўнацэннага харчавання, нават пры ідэальных умовах утрымання. "У мінулым годзе нарыхтоўку кармоў адкрыта завалілі. У гэтым сітуацыя яшчэ горшая", - заявіў ён.

На 1 верасня нарыхтавана каля 7 млн т кармавых адзінак, гэта менш за 90 працэнтаў да мінулагодняга ўзроўню. Забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву жывёлы склала крыху больш за 16 ц кармавых адзінак супраць амаль 19 ц у мінулым годзе. Горш за ўсё ідуць справы ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

"Мужыкі, зіма побач. Вось такога верасня ў кастрычніку не будзе. Гасподзь не падорыць нам такога надвор'я. І такая дынаміка нарыхтоўкі кармоў прывядзе да таго, што на канкрэтных фермах карміць проста не будзе чым, - сказаў Прэзідэнт. - Паўнацэнны рацыён - асноўны складнік прыбытковай вытворчасці. Вучоныя сумесна з Мінсельгасхарчам распрацавалі больш за 50 рэгламентаў для ўсіх відаў жывёлагадоўчай прадукцыі. Але чамусьці на практыцы няма ні рэгламентаў, ні кармоў, ні збалансаваных рацыёнаў. У выніку мы ўпускаем выгаду ў мяса-малочнай сферы".

Кіраўнік дзяржавы патрабуе ад кожнай вобласці прытрымлівацца распрацаванай структуры пасеваў, захавання тэрмінаў і тэхналогій нарыхтоўкі кармоў. "А іх высокую пажыўнасць можна атрымаць, толькі працуючы сістэмна. Усім разам, - заўважыў ён. - Няхай стараецца ўся вертыкаль - ад агранома да адказных чыноўнікаў, замацаваных у аблвыканкаме, каб паўтарагадовы запас кармоў быў у кожнай гаспадарцы жалезна. І забяспечце на ўсіх фермах паўнацэнны рацыён з дастатковай колькасцю пажыўных дабавак. Для гэтага ёсць усё. Мы пабудавалі самы сучасны БНБК-комплекс па вытворчасці амінакіслот і камбікармоў проста касмічнага ўзроўню. Толькі чатыры дзяржавы маюць такі комплекс. Дык выкарыстоўвайце яго прадукцыю. Ён поўнасцю ў вашых руках. Толькі трэба збалансаваць рацыёны. Канцэнтраты нельга раздаваць уручную і на вока. Інакш будуць і страты ў пагалоўі, і прадукцыйнасць на мінімуме, і перарасход дарагіх прэміксаў".

Строгае патрабаванне Прэзідэнта - навесці парадак у гэтай галіне. "Не хапае рук - падключайце студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ, запрашайце вучняў з профільных класаў. Гэта добрая практыка, а заадно і наглядны прыклад, што і дзе трэба паляпшаць у роднай краіне (лічыце, ва ўласным доме)", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі