7 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Бізнес у Беларусі павінен атрымаць магутны імпульс да развіцця. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў звароце да парламентарыяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пытанне развіцця дзелавой ініцыятывы кіраўнік дзяржавы назваў вельмі важным. "Бізнес у Беларусі павінен атрымаць магутны імпульс для развіцця", - даручыў Прэзідэнт.
"З гэтай мэтай трэба, не адкладваючы на доўгі час, прапрацаваць заканадаўчую базу, сфарміраваць спрыяльныя ўмовы без фармальных абмежаванняў, надуманых патрабаванняў і залішняй перастрахоўкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.